Ціханоўская пракаментавала заявы Лукашэнкі аб праекце новай Канстытуцыі



Святлана Ціханоўская пракаментавала заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што праект новай Канстытуцыі Беларусі можа быць гатовы да канца 2021 года, а яго лёс вырашаць на рэферэндуме.

Ціханоўская заявіла: У Беларусі можа быць прынятая толькі адна новая Канстытуцыя — народная. Пісаць і абмяркоўваць яе будзе народ. А чалавек, які апусціўся да тэрору ў дачыненні да беларусаў, ніякага дачынення да галоўнага закона краіны не мае.

Ціханоўская перакананая, што Лукашэнка будзе імкнуцца і далей “прасоўваць свой маніпуляцыйны праект, каб чарговы раз падмануць нас і выйграць час для сябе, паспрабуе прадаць нам стабільнасць з пятлёй на шыі, але беларусы больш не вераць яму”.

Яна падкрэсліла, што новыя выбары і народны рэферэндум па новай Канстытуцыі павінны прайсці да канца 2021 годуаі без Лукашэнкі. Бліжэйшым часам Офіс Святланы Ціханоўскай прадставіць прапановы па праекце Канстытуцыі, якія будуць адкрытыя для абмеркавання.

Беларускае Радыё Рацыя