Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Дзярждэпартаменту ЗША



Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Злучаных Штатах з намесніцай дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман. Да часткі сустрэчы таксама далучыўся дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. На сайце Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША паведамляецца: «Яны абмеркавалі падтрымку, якую рэжым Лукашэнкі працягвае аказваць несправакаванай вайне Расеі супраць Украіны, і намаганні ЗША прыцягнуць рэжым да адказнасці, а таксама няспыннае здушэнне правоў чалавека і дэмакратычных свабод».

Раней Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне са спікерам ніжняй платы парламэнту ЗША Нэнсі Пэлосі.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з амерыканскімі сенатарамі. «Падкрэсліла, што падтрымка Беларусі заключаецца ў спалучэнні санкцый супраць рэжыму і дапамогі людзям», — адзначыла Ціханоўская, гаворачы пра сустрэчу з сэнатарамі.