Ціханоўская распачала візіт у Германію
У планах афіцыйнага візіту сустрэчы з высокапастаўленымі нямецкімі чыноўнікамі і выступленне на партыйнай канферэнцыі. Пра гэта беларуская дэмакратычная лідарка паведаміла ў сваім акаўнце ў X (былым твітары):
„Сёння пачынаю свой візіт у Германію, моцнага саюзніка дэмакратычнай Беларусі. Я сустрэнуся з віцэ-канцлерам Робертам Габекам, міністрам замежных спраў Германіі Аналенай Бербак і дзяржаўным міністрам Ганнай Люрман. Таксама выступлю на канферэнцыі федэральных дэлегатаў партыі «Зялёныя»”

Таксама яна сустрэнецца з дэпутатамі Бундэстага і лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь». Сярод тэмаў – рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, візы для беларусаў, рэабілітацыя палітвязняў, а таксама прыцягненне рэжыму да адказнасці. А ўжо 27-28 лістапада Святлана Ціханоўская правядзе перамовы з новым урадам Латвіі.
