Ціханоўская разлічвае, што Акт аб дэмакратыі Беларусі прымуць да канца года
Святлана Ціханоўская разлічвае, што амерыканскі Сенат прыме Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі да канца гэтага года. Пра гэта яна напісала ў калонцы для газеты Washington Post.
18 лістапада дакумент ухваліла Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША і перадала ў Сенат гэтага заканадаўчага органа. Паводле слоў Ціханоўскай, законапраект пашырыць кола тых, хто можа зазнаць санкцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам ЗША за саўдзел у рэпрэсіях. У той жа час ён акажа падтрымку незалежным СМІ і тэхналогіям для абыходу дзяржаўнай цэнзуры.
Акт аб дэмакратыі пашырае паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША па ўвядзенні новых санкцый у дачыненні да Беларусі, у тым ліку ў сувязі „са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі 2020 года і наступнымі рэпрэсіямі з боку ўрада”. Каб законапраект набыў моц, яго павінен ухваліць Сенат і падпісаць прэзідэнта ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя