Ціханоўская скончыла візіт у Вашынгтон і ляціць у Брусель
13 гадоў таму
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускае дэмакратычнае лідаркі. У Бруселі пройдзе сустрэча Кансультатыўнай групы па Беларусі ў EEAS (European External Action Service). Акрамя таго, запланавана сустрэча Святланы Ціханоўскай з Жазэпам Барэлем (Josep Borrell), Вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і з міністрамі замежных спраў ЕС.
Акрамя таго, плануецца сустрэча са старшынёй Сената Бельгіі Стэфані Д’Оз. Пасля гэтага Святлана Ціханоўская едзе ў Гент, дзе выступіць з лекцыяй і абмяркуе з кіраўніцтвам Генцкага ўніверсітэту, як падняць для іх беларускі парадак дня і павялічыць колькасць беларускіх студэнтаў і выкладчыкаў там.