Ціханоўская спадзяецца, што Белы дом дапаможа адхіліць Лукашэнку ад улады
Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю амерыканскаму тыднёвіку Newsweek выказала надзею, што Белы дом пры прэзідэнце Джо Байдэну падтрымае яе імкненне адхіліць ад улады Аляксандра Лукашэнку.
Знаходзячыся ў выгнанні ў суседняй Літве, Ціханоўская сказала, што з аптымізмам глядзіць на ролю, якую можа адыграць абраны прэзідэнт Джо Байдэн у адхіленні ад улады Лукашэнкі, які абапіраецца на падтрымку прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, каб застацца ва ўладзе.
У кастрычніку Байдэн заявіў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ён узмоцніць ціск на Лукашэнку, заклікаў да міжнароднага падыходу да санкцый у дачыненні да Лукашэнкі, заявіўшы: «Я буду і далей стаяць на баку народа Беларусі і падтрымліваць яго дэмакратычныя памкненні».
Ціханоўская мяркуе, што ўплыў ЗША будзе ключавым фактарам ціску на Лукашэнку.
Беларускае Радыё Рацыя
