Ціханоўская сустрэлася ў Кішынёве з прэзідэнткай Малдовы
13 гадоў таму
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Кішынёве. Лідарка АПКБ сустрэлася з малдоўскай прэзідэнткай Маяй Санду.
Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Малдове і Беларусі, супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Ціханоўская распавяла аб рашэнні дэмакратычных сіл дамагацца еўрапейскай перспектывы для Беларусі і выказала словы падтрымкi прэзідэнтцы Малдовы на iх шляху да Еўропы. „Думаю, гэты візіт у Малдову адкрывае новую старонку беларуска-малдоўскіх адносін. Нашы народы прайшлі праз розныя выпрабаванні. Цяпер нас аб’ядноўваюць супольныя каштоўнасці і агульныя мэты. Я рада, што ў беларусаў ёсць такі саюзнік, як Малдова”, – сказала ў прыватнасці Ціханоўская.
Беларускае Радыё Рацыя