Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Даніі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Даніі – Епе Кофад.
На сустрэчы абмеркавалі магчымаць у бліжэйшы час на радзе міністраў ЕЗ узняць пытанне аб павышэнні эфектыўнасці санкцый.
Ціханоўская і Кофад абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, немагчымасць іх наведаць, ацаніць умовы ўтрымання, а таксама размаўлялі пра працу Міжнароднай платформы для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці, якая працуе ў Капенгагене.
Было таксама закранутае пытанне дапамогі грамадзянскай супольнасці. Данія стварыла фонд падтрымкі медыяў, праваабаронцам. Акрамя таго, Данія падтрымлівае ініцыятывы ў падтрымцы беларускай культуры і мовы.
Акурат сёння, 4 лютага, спаўняецца 30 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Даніяй. Пра гэта нагадала МЗС Беларусі ў сваім твітары.