Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Славакіі
Святлана Ціханоўская абмеркавала з кіраўніком МЗС Славакіі Міраславам Улахоўскім сімтэму рэабілітацыі ў гэтай краіне беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў вайны ва Украіне.
Перамовы адбыліся ў Браціславе 31 траўня ў рамках форума па бяспецы GLOBSEC-2023. Ціханоўская звярнула ўвагу на „неабходнасць кансалідаванай стратэгіі па вырашэнні крызісу ў Беларусі”, у чарговы раз заявіла аб неабходнасці „раздзяляць рэжым і беларусаў”.
У сваю чаргу Міраслаў Улахоўскі паабяцаў, што Славакія „працягне падтрымліваць дэмакратычны рух, а таксама выдаваць візы беларусам у Менску”. Кіраўнік славацкага МЗС нагадаў, што менавіта яго краіна „была адным з ініцыятараў расследавання супраць рэжыму Пуціна” „за вываз украінскіх дзяцей”. Палітыкі дамовіліся „далучыць да справы” факты ўдзелу ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей уладаў Беларусі.