Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Літвы
Сімвал беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам. Той выказаўся за свабодныя і справядлівыя выбары новага прэзідэнта Беларусі, якія, на яго думку, трэба правесці як мага хутчэй.
Ландсбергіс падкрэсліў, што беларуская справа цяпер «стаіць на першым месцы» ў літоўскім парадку дня. Таксама на сустрэчы абмеркавалі перадачу Беларусі еўрапейскай вакцыны супраць COVID-19, забарону на ўезд і выдачу візаў для тых прадстаўнікоў лукашэнкаўскага рэжыму, хто ўдзельнічаў у злачынствах супраць беларусаў, і адкрыццё ў Літве новых крымінальных спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: delfi.lt
