Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Рабочага руху й BYPOL



Як паведамляе канал Ціханоўскай, вырашана пачаць падрыхтоўку да стварэньня забастовачнага фонду. Па словах актывістаў, для агульнанацыянальнага страйку трэба сабраць праз чат-бот 138 тыс чалавек. Бліжэйшым часам Рабочы рух запусціць свой YouTube-канал. На сустрэчы Ціханоўскай з прадстаўнікамі аб’яднання былых сілавікоў ByPol вялася размова пра плян Перамога, як данасіць інфармацыю пра яго, як арганізаваць бяспеку актывістаў і журналістаў. Ціханоўская падзякавала ByPol за працу й усім сілавікам, якія перайшлі на бок народу. Далучыцца да пляну Перамога магчыма таксама праз адмысловы чат-бот. Сапраўды чат-бот не патрабуе ўказваць імя й нумар тэлефону.

Беларускае фрадыё Рацыя