Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі



Святлана Ціханоўская пачала рабочы візіт у Эстонію і сустрэлася з прэзідэнтам Керсці Кальюлайд, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Кальюлайд распавяла, што Эстонія ўжо робіць для Беларусі: вылучылі 700 тысяч еўра на падтрымку адукацыйных і грамадскіх ініцыятыў.

Ціханоўская падкрэсліла, што пратэст працягваецца і яго будучыня – за лакальнымі ініцыятывамі і аб’яднаннямі.

Яна заклікала падтрымаць пашырэнне санкцый, дадаўшы ў спісы супрацоўнікаў АМАП і ГУБАЗіК, суддзяў і бізнесменаў, якія падтрымліваюць рэжым. Мікалай Карпянкоў ужо знаходзіцца ў эстонскім спісе.

Абмеркавалі магчымасць старту ў Эстоніі спраў па ўніверсальнай юрысдыкцыі, бо некалькі беларусаў цяпер праходзяць у Эстоніі рэабілітацыю пасля гвалту з боку сілавікоў у Беларусі.

Пагаварылі аб супрацоўніцтве паміж урадам Эстоніі і Кабінетам Святланы Ціханоўскай у пытанні эканамічных і лічбавых рэформаў, развіцця IT-сектара. Прэзідэнт Эстоніі пацвердзіла такую ​​магчымасць.

Святлана запрасіла Керсці Кальюлайд падтрымаць Дзень салідарнасці з Беларуссю  7 лютага.

Абмеркавалі ВНС і канстытуцыйную рэформу, якую хоча правесці Лукашэнка. Ціханоўская падкрэсліла, што ён такім чынам спрабуе выйграць для сябе час і шукае спосабы сваёй легітымізацыі. Але час Лукашэнкі прайшоў, – адзначыла Ціханоўская.

Фота: t.me/tsikhanouskaya