Ціханоўская сустрэнецца з канцлерам Курцам
Сёння нацыянальная лідарка Беларусі наведае з рабочым візітам Вену.
Святлана Ціханоўская сустрэнецца з канцлерам Себасцьянам Курцам і пасламі АБСЕ.
Плануецца абмеркаваць шляхі вырашэння крызісу ў Беларусі, а таксама праграмы гуманітарнай дапамогі беларускаму народу.
Таксама Святлана паўдзельнічае ў круглым стале па Беларусі, ініцыяваным арганізацыяй ICEUR.
Раней Ціханоўская сустракалася з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам.
