Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніком Ryanair



Святлана Ціханоўская сёння пачынае працоўны візіт у Ірландыю.

У бліжэйшыя дні ЛДБ правядзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Ірландыі Сайманам Ковені, міністрам па еўрапейскіх справах Томасам Бірнам і прэм’ер-міністрам Міхалам Марцінам. Вядома, што больш 20 ірландскіх парламентароў нацыянальнага і Еўрапейскага парламентаў узялі шэфства над беларускімі палітвязнямі. Таму на кожнай сустрэчы будзе абмяркоўвацца дапамога сем“ям палітычных зняволеных і ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі дзеля іх вызвалення. Таксама Ціханоўская будзе заклікаць узняць беларускую тэму ў Радзе бяспекі АНН, ініцыяваць міжнародныя расследаванні і трыбунал па фактах злачынстваў супраць беларусаў. На сустрэчы з кіраўніком Ryanair Майклам О’Ліры Ціханоўская абмяркуе расследаванне інцыдэнту з самалётам гэтае авіякампаніі ў беларускім небе.

Таксама Святлана Ціханоўская завітае да беларусаў Дубліна.