Ціханоўская сярод фаварытаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру
Па дадзеных букмекераў, Святлана Ціханоўская ўваходзіць у тройку прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру, паведамляе belaruscenter.eu.
Нагадаем, што прэзідэнт Літвы Гітанас Ноўседа і дэпутаты парламента Нарвегіі раней вылучылі Святлану Ціханоўскую на прэстыжную ўзнагароду.
Ціханоўская для ўсяго свету стала сімвалам мірнай барацьбы за дэмакратыю і сімвалам жаночага лідарства. Дасюль толькі адзін беларус атрымліваў Нобелеўскую прэмію — гэта пісьменніца Святлана Алексіевіч, якой у 2015 годзе ўручылі прэмію ў галіне літаратуры.
Усяго на Нобелеўскую прэмію міру сёлета намінаваныя 234 асобы і 95 арганізацыяў. Лаўрэата афіцыйна абвесцяць 8 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя