Ціханоўская: Тое, што прапануе нам рэжым – гэта „безвыбары”
15 гадоў таму
„Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ. Рытуал без сэнсу і справядлівасці. Пад відам дэмакратычнага працэсу, дыктатар спрабуе ўмацаваць ўладу, за якую ён так старанна трымаецца «пасінелымі пальцамі», – заявіла 24-га лістапада дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ў звароце ў сваім ютуб-канале.
У 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя
