Ціханоўская, Цапкала і Калеснікава звярнуліся да выбарцаў



Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава звярнуліся да выбарцаў з інструкцыяй.

Яны прапануюць выбарцам:

– Не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, галасаваць толькі ў асноўны дзень  – 9 жніўня; 

– Зарэгістравацца на платформе «Голас»;

– Насіць белую стужку;

– Даслаць фота свайго бюлетэня адразу пасля галасавання. Калі сябры выбарчых камісій забараняюць фатаграфаваць, папрасіць паказаць артыкул Выбарчага кодэксу, які гэта забараняе;

– На выбарчым участку праверыць свой бюлетэнь, на зваротным баку павінна стаяць мінімум два подпісы.

Беларускае Радыё Рацыя