Ціханоўская ў Бундэстагу: Беларусь будзе надзейным партнёрам Германіі ў будучыні



Святлана Ціханоўская сустрэлася ў нямецкім Бундэстагу з прадстаўнікамі вядучых палітычных фракцыяў: Паводле тэлеграм-канала Ціханоўскай, яе суразмоўцы выказалі падтрымку ёй і дэмакратычнаму руху Беларусі.

Ціханоўская падзякавала Германіі за адмову прызнаваць рэжым Лукашэнкі, падтрымку незалежных СМІ, палітвязняў і адзначыла рашучую пазыцыю па санкцыях. Палітыкі абмеркавалі пытанне бяспекі Беларусі і магчымую рэакцыю ў выпадку, калі Лукашэнка працягне пагражаць рэгіянальнай бяспецы. Адной з тэмаў перамоваў была магчымасьць прыцягнуць вінаватых у злачынствах да адказнасці. Нільс Шмід, прадстаўнік кіроўнай Сацыял-дэмакратычнай партыі, падкрэсліў, што Бундэстаг не прызнае «рэфэрэндум» законным і што гэты «рэфэрэндум» не мае нічога агульнага з вырашэннем крызісу. Таксама ён выказаў занепакоенасць тым, што рэжым плануе прыбраць з Канстытуцыі нейтральны і без’ядзерны статус Беларусі.