Ціханоўская ў Лондане заклікала пашырыць санкцыі супраць сілавікоў і чыноўнікаў
Святлана Ціханоўская на беларуска-брытанскім форуме заклікала пашырыць санкцыі супраць лукашэнкаўскіх сілавікоў і чыноўнікаў. Форум быў прысвечаны брытанскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі, як яе зрабіць больш эфектыўнай.
У сваёй ключавой прамове на Беларуска-Брытанскім форуме Святлана Ціханоўская акрэсліла пяць кірункаў супольнай працы грамадзян Беларусі і Вялікай Брытаніі, паведаміла яе прэсавая служба:падтрымка грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваным;
прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці;
падтрыманне тэмы Беларусі на парадку дня ў Вялікай Брытаніі;
прызнанне дэмакратычнай Беларусі;
санкцыі і ціск на ўлады.
У сваім выступе Ціханоўская згадала нядаўні зварот Борыса Джонсана як прыклад невялікіх, але важных крокаў салідарнасці.