Ціханоўская: У новай Беларусі будзе створана Камісія народнай памяці
Паводле офіса Святланы Ціханоўскай, у новай Беларусі павінна з’явіцца Камісія народнай памяці (КНП) – дзяржаўная гісторыка-архіўная і даследчая ўстанова. Місіяй КНП з’яўляецца дакументаванне масавых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць беларускага народа з мэтай правядзення расследаванняў такіх злачынстваў і недапушчэння іх у будучыні.
Святлана Ціханоўская адзначыла: „Толькі праўда і няўхільнасць пакарання дазволяць нам зберагчы краіну ад такіх трагедый у будучыні. І Камісія народнай памяці – гэта інструмент, які неабходны, каб не дапусціць замятання слядоў гэтых злачынстваў, а прызнаць усе памылкі і больш ніколі іх не паўтарыць”.
Праект канцэпцыі Камісіі народнай памяці апублікаваны на сайце Святланы Ціханоўскай.
Беларускае Радыё Рацыя
