Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем



Падчас сустрэчы ў Вільні з кіраўніком Еўрапейскай рады Святлана Ціханоўская расказала пра прысуд Віктару Бабарыку і пра іншыя суды над беларусамі. 

Яна прапанавала канцэпт, як беларускі народ можа быць прадстаўлены ва „Усходнім партнёрстве”. 

Таксама ў размове з Мішэлем яна адзначыла, што сярод сілавікоў ужо даўно няма адзінства, а дэмакратычныя сілы, як і раней, працуюць разам на адзіную мэту: «З кантактаў з супрацоўнікамі сілавых структур мы разумеем, што ў рэжыме яны бачаць толькі гвалт і ніякай будучыні. Яны выдатна ведаюць, што іх будучыня – за дэмакратычнымі пераменамі».

Ціханоўская заявіла, што варта пашыраць праграмы дапамогі палітвязням і іх сем’ям, незалежным СМІ і прыватнаму бізнесу, а таксама План ЕЗ для новай Беларусі.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што цяпер вельмі важна, каб Украіна далучылася да санкцый ЕЗ і каб былі закрыты шчыліны ў санкцыях – тады ў рэжыма не будзе шляхоў для іх абыходу. Яна заклікала падтрымаць канферэнцыю па рашэнні крызісу ў Беларусі на роўні ЕЗ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya