Ціханоўская ў ЗША сустрэлася з прадстаўнікамі краін у МВФ
Надаць падтрымку ў распрацоўцы і правядзенні рэформ пасля дэмакратычных перамен у Беларусі заклікала Міжнародны валютны фонд лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў.

У Вашынгтоне адбылася першая сустрэча Святланы Ціханоўскай у МВФ з прадстаўнікамі краін і накірункаў у фондзе. Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца лідаркі Франак Вячорка. Цытата: «Ціханоўская распавяла пра эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пра тое, што эканамісты дэмакратычных сіл ужо працуюць над праектамі эканамічных рэформ, у тым ліку ў галіне прыватызацыі, сацыяльнай сферы, пенсійнага забеспячэння, зялёнай эканомікі».
У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі васьмі краін – Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Ірландыі, Іспаніі, Літвы, Польшчы і Францыі.
Крыніца: Радыё Свабода
