Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка Касцюшку і мемарыялу ахвярам Галадамору
Святлана Ціханоўская разам з паслом ЗША Джулі Фішэр, паслом Літвы Аудрай Плепітэ і амбасадарам Польшчы Пятром Вільчэкам усклала кветкі да мемарыяла нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
«Як і Касцюшка, беларусы клапоцяцца пра свабоду будучага пакалення і пішуць гісторыю. Я ўпэўнена, што гэта будзе гісторыя пра тое, як жаданне свабоды перамагло рэжым », – заявіла Ціханоўская.
Разам з паслом Украіны ў ЗША Аксанай Маркаравай Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі і да мемарыяла ахвярам Галадамору.
Таксама яна ўсклала кветкі да мемарыяла ахвяр камунізму.
«Гэты рэжым – часткова спадчына камунізму. Калі беларусы выйшлі пратэставаць супраць скрадзенага шанцу вырвацца на волю, рэжым развязаў рэпрэсіі. Нягледзячы на гэта, беларусы змагаюцца. Любоў да свабоды апынецца мацней турмы, сцены якой абавязкова паваляцца ».
Фота: t.me/tsikhanouskaya