Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці Web Summit 2023
Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці Web Summit 2023 — найбуйнейшага тэхфоруму ў Еўропе. Удзел у саміце бяруць каля 70 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускіх кампаній і стартапаў.
На палях саміту Ціханоўская сустрэлася з шэрагам еўрапейскіх палітыкаў і дзеячаў. Да прыкладу, з міністрам эканомікі Партугаліі Антонію Коштам, генеральнай дырэктаркай саміту Кэтрын Мар, заснавальнікам Вікіпедыі Джымі Уэйлзам. З апошнім Ціханоўская гаварыла пра сітуацыю з беларускай Вікіпедыяй.
-
Фота: twitter.com/Tsihanouskaya
Ціханоўская расказала, што некалькі палітвязняў трапілі ў турмы за сваю актыўнасць у праекце, у тым ліку абмеркавалі сітуацыю з Маркам Бернштэйнам, які атрымаў 3 гады абмежавання волі. Джымі Уэйлз заявіў, што асабіста сочыць за сітуацыяй вакол Марка.
Беларускае Радыё Рацыя