Ціханоўская выказалася пра затрыманні дактароў
Раніцай 7 лістапада ў Менску затрымалі больш за 30 медыкаў, якія выйшлі на мірную акцыю пратэсту. Святлана Ціханоўская адрэагавала на гэта заявай.
«Кожны дзень нават па заніжаных звестак Міністэрства аховы здароўя ў Беларусі тысяча чалавек заражаецца каронавірусам і некалькі чалавек гіне. У рэальнасці ахвяр яшчэ больш. І адзіныя, хто можа выратаваць нас, – гэта зусім не чыноўнікі, а лекары.
Але замест таго, каб прызнаваць подзвіг медыкаў, рэжым затрымлівае іх на мірнай акцыі і па дваццаць чалавек саджае ў адзін аўтазак. Ён выдатна разумее, што звольнены або арыштаваны медык не можа ратаваць сваіх пацыентаў, – і яго гэта не турбуе. Ён спрабуе ўтрымаць уладу цаной здароўя цэлага народа.
Але беларусы бачаць гэта. Беларусы стаяць за сваіх лекараў і ніколі не павераць таму, хто гатовы ахвяраваць іх жыццямі дзеля ўласнай выгады», — заявіла Ціханоўская.