Ціханоўская выступіла на Форуме Люблінскай Чацвёркі



Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская выступіла на Форуме Люблінскай Чацвёркі, якая праходзіць у Вільні. У сваім відэазвароце па-ангельску яна распавяла пра геапалітычны выбар Беларусі.

– Нашы народы — Літва, Польшча, Украіна і Беларусь — маюць агульную спадчыну, але, я веру, і агульную будучыню. Але самае галоўнае — мы падзяляем адны і тыя ж каштоўнасці… Мы ўсе належым Еўропе. Мы — яе неад’емная частка. У 2020 годзе беларусы зрабілі свой выбар — гэта еўрапейскі выбар. Мы — частка еўрапейскай цывілізацыі.

Па словах Ціханоўскай, толькі ў Еўразвязе Беларусь можа быць па-сапраўднаму суверэннай, свабоднай і квітнеючай краінай. Будучыні з таксічнай і агрэсіўнай Расеяй няма і не будзе. І беларускае грамадства гатова да еўрапейскай будучыні.

Акно магчымасцяў можа адкрыцца раптоўна і ў нечаканы момант, як гэта адбылося ў 2020 годзе, сказал лідарка дэмсілаў.

Беларускае Радыё Рацыя