Ціханоўская выступіла на пасяджэнні АБСЕ
Пасяджэнне АБСЕ сёння праходзіць асабліва горача.
Прадстаўнікі Лукашэнкі і Пуціна выступалі ў паўпустой залі на фоне ўкраінскіх сцягоў. Адзначым, што на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ запрасілі і Ціханоўскую, і лукашэнкаўцаў.
Святлана Ціханоўская ў сваёй прамове распавяла пра рэпрэсіі, палітвязняў, катаванні ў турмах і знішчэнне грамадзянскай супольнасці. Яна падкрэсліла неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў і магчымасць бяспечнага вяртання дадому для палітычных эмігрантаў.
«Прашу лічыць рэжым у Менску злачынным. Такія рэжымы нельга ўлагоджваць», – адзначыла яна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tsikhanouskaya.org