Ціханоўская выступіла за пашырэнне санкцыйнага спісу



Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі лічыць, што санкцыйных спіс, прыняты Еўразвязам у дачыненні да афіцыйных асобаў Беларусі, неабходна пашырыць.Такое меркаванне Ціханоўская выказала ў апублікаваным у панядзелак інтэрв’ю выданню «Spiegel» напярэдадні сустрэчы з канцлеркай ФРГ Ангелай Меркель.

«Гэта перамога, але ўсё ж толькі пачатак, паколькі ў гэтым спісе толькі 40 чалавек. Гэты спіс неабходна пашырыць, бо я ўпэўненая, што людзей, адказных за фальсіфікацыю выбараў і жорсткасць, значна больш», — падкрэсліла Ціханоўская.

Пры гэтым яна дадала, што калі ў бліжэйшы час сітуацыя ў краіне не зменіцца, то неабходна ўвесці адрасныя эканамічныя санкцыі «супраць кампаній або асоб, якія фінансава падтрымліваюць рэжым у Беларусі».