Ціханоўская выступіць у камітэце Еўрапарламента па замежных справах
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская 21 верасня выступіць у камітэце Еўрапарламента па замежных справах.
Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, Ціханоўская будзе прысутнічаць на пасяджэнні асабіста. Мэта сустрэчы — абмеркаваць апошнія падзеі ў Беларусі.
Члены камітэта па замежных справах таксама плануюць прыняць рэкамендацыі аб тым, як ЕЗ „павінен правесці пераацэнку сваіх адносін з Беларуссю пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, наступнага народнага паўстання і жорсткіх рэпрэсій з боку ўладаў”, паведамляе прэс-служба.
belapan.by
