Ціханоўская выступіць у Радзе бяспекі ААН і ПАРЭ



Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская ў пачатку верасня плануе выступіць з дакладам на найбуйнейшых сусветных палітычных пляцоўках, паведамілі «Інтэрфаксу» у яе штабе.

«Запланаваны ўдзел па відэасувязі 4 верасня з дакладам у Радзе бяспекі ААН, затым 8 верасня – у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы», – сказалі ў штабе.

Ціханоўская пасля выбараў прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня, выехала ў Літву. Па яе ініцыятыве ў Беларусі сфармаваная Каардынацыйная рада. Яе мэтай з’яўляецца дыялог з уладамі.

Беларускае Радыё Рацыя