Ціханоўская выступіць у Сенаце ЗША
Святлана Ціханоўская 9 чэрвеня выступіць на слуханнях у камітэце па міжнародных адносінах Сената ЗША. Адпаведны анонс размешчаны на сайце камітэта.
Слуханні будуць праходзіць у анлайн-фармаце. Акрамя Ціханоўскай спікерамі заяўленыя пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр і прэзідэнт „Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа” Джэймі Флай.
А напярэдадні Святлана Ціханоўская прыехала ў Прагу. Там у яе запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Мілашам Зэманам, а таксама прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў краіны. Акрамя таго, Ціханоўская выступіць у Сенаце Чэхіі.
Плануецца абмеркаваць санкцыі супраць рэжыму, дапамогу палітвязням, праваабаронцам і СМІ. Таксама гаворка пойдзе аб справе Рамана Пратасевіча.
Беларускае Радыё Рацыя