Ціханоўская заклікала 8 сакавіка выказаць салідарнасць з беларускамі



Святлана Ціханоўская заклікае міжнародную супольнасць, лідараў грамадскай думкі, дзеячаў культуры і палітыкаў выказаць 8 сакавіка салідарнасць з адважнымі беларускамі, якія працягваюць мірную барацьбу за свабоду, і падтрымаць Беларусь у гэты дзень, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай. 

„Са жніўня мінулага года беларускія жанчыны смела змагаліся за правы, свабоду і годнасць ўсіх беларусаў, калі рэжым Лукашэнкі адрэагаваў страшным гвалтам, забойствамі, згвалтаваньнямі і катаваннямі на мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў.

Беларускія жанчыны выйшлі на вуліцы па ўсёй краіне з кветкамі ў мірным, але цвёрдым патрабаванні спыніць гвалт. Моцныя жанчыны Беларусі ўзначальваюць гэты пратэст. Моцныя жанчыны Беларусі кідаюць выклік рэжыму Лукашэнкі. Моцныя жанчыны Беларусі жывуць ва ўмовах рэпрэсій за сваю мірную барацьбу і пераадольваюць іх”.

Беларускае Радыё Рацыя