Ціханоўская заклікала адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 Сакавіка
Святлана Ціханоўская заклікала адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 Сакавіка. Лідарка дэмакратычнага руху прапанавала шэраг ініцыятыў для тых, хто жадае выступіць у падтрымку Беларусі ў гэты дзень.

“Мы заклікаем адзначыць Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю 25 Сакавіка. Гэты дзень у Беларусі таксама вядомы як Дзень Волі. Гэтым разам мы хочам выкарыстоўваць яго, каб выказаць падтрымку свабодзе Беларусі і Украіны”, – напісала Ціханоўская і прапанавала некалькі ідэй, пабачыць якія можна пад хэштэгам #StandWithBelarus.
Сярод мерапрыемстваў, якія прапануюць ладзіць: публічныя ці віртуальныя мерапрыемствы пра Беларусь, пікеты салідарнасці, графіці, банеры і плакаты ў падтрымку Беларусі, а таксама беларускіх ініцыятыў і Палка Каліноўскага.
