Ціханоўская заклікала Еўропу не ісці на здзелкі з Лукашэнкам
Еўропа павінна “рашуча выступіць у падтрымку Беларусі і Украіны”, заявіла беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.
“Рэжым Лукашэнкі шукае любую слабасць у нашым адзінстве, але не можа быць ніякіх здзелак з дыктатарам, які мае дачыненне да ваенных злачынстваў, выкрадання ўкраінскіх дзяцей і тэрору супраць уласнага народа”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацсетцы X. Заклік Ціханоўскай з’явіўся на фоне апошніх заяў Лукашэнкі на адрас краін Еўрапейскага звязу, танальнасць якіх можна назваць прымірыцельнай.
26 кастрычніка Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з Днём прыняцця закона аб пастаянным нейтралітэце, заявіўшы пра ўстойлівую супрацу аўстрыйцаў і беларусаў. У той жа дзень на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам у Менску Лукашэнка чарговы раз назваў сябе “зацятым прыхільнікам” захавання Еўразвязу. Падчас наведвання Менскага раёна 27 кастрычніка Лукашэнка пахваліў палякаў за галасаванне на нядаўніх выбарах. 28 кастрычніка Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў Менск і Прага сёння маюць магчымасці для аднаўлення супрацоўніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя