Ціханоўская заклікала Еўропу ўзмацніць ціск на Лукашэнку
Святлана Ціханоўская заклікала еўрапейскія краіны аказваць больш актыўную падтрымку беларускай апазіцыі і ўзмацніць ціск на Менск.
«Нам неабходна дапамога якраз цяпер, і калі б еўрапейскія краіны, а таксама ўсе іншыя дзяржавы, якія падтрымліваюць наш рух, маглі дзейнічаць хутчэй, прымаючы свае рашэнні, гэта было б вельмі добра», — сказала яна ў інтэрв’ю Financial Times.
Ціханоўская таксама заклікала да ўвядзення санкцый супраць Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, які ўзначальвае Аляксандр Лукашэнка.«Гэта было б для яго асабістым ударам», — адзначыла яна.
Ціханоўская зняпраўдзіла паведамленні пра раскол унутры апазіцыйнага руху і заявіла, што мае намер абмеркаваць з еўрапейскімі лідарамі магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для жыхароў Беларусі з тым, каб «яны адчувалі сябе больш свабоднымі», а «рэжым меў бы над імі менш улады».
Беларускае Радыё Рацыя