Ціханоўская заклікала федэральнага пракурора Германіі пачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Федэральную пракуратуру Германіі.
Яна заклікала федэральнага пракурора Пітэра Франка распачаць крымінальную справу, па якой нямецкія адвакаты падалі заявы супраць Лукашэнкі і прадстаўнікоў рэжыму – у інтарэсах дзесяці беларусаў, якія пацярпелі ад гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. Улічваючы эскалацыю рэпрэсій у Беларусі, а таксама пераслед журналістаў і блакаванне сайта TUT.by, Ціханоўская просіць федэральнага пракурора распачаць усе магчымыя крокі для прыцягнення вінаватых да адказнасці.
Узбуджэнне такой справы дазволіць паказаць беларусам, што нават ва ўмовах беззаконня ў краіне іх абараняе міжнароднае права, – паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Фота: tsikhanouskaya.org