Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Чэхіі зрабіць выключэнні для беларусаў у законе аб візах
Святлана Ціханоўская сярод іншага выказала ўдзячнасць Чэхіі за цеснае супрацоўніцтва паміж чэшскім урадам і структурамі дэмакратычных сіл Беларусі.
9 лістапада Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім, паведаміла яе прэс-служба. Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці папрасілі чэшскі ўрад зрабіць новыя выключэнні з візавых абмежаванняў для ўсіх студэнтаў з Беларусі, а таксама для блізкіх сваякоў тых, хто не можа паехаць у Беларусь, каб яны маглі сустрэцца найбліжэйшым часам у Чэхіі.
Ціханоўская таксама заклікала аўтаматызаваць працэс выдачы праязных дакументаў і пашпартоў іншаземцаў для тых, у каго скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта Рэспублікі Беларусь, а таксама падрыхтаваць адмысловую інструкцыю з чэшскага боку, якая дапамагла б беларусам Чэхіі ў вырашэнні падобных сітуацый.
Беларускае Радыё Рацыя