Ціханоўская заклікала Нямеччыну выдаваць больш гуманітарных віз беларусам



Святлана Ціханоўская сустрэлася з нямецкім дзяржміністрам па справах Еўропы Аннай Люрман. Яны абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Нямеччыне, паведамляе reform.by.

Фота: t.me/tsikhanouskaya

Люрман заявіла, што Нямеччына рыхтуе дакументы, якія спросцяць легалізацыю беларусаў. У прыватнасці, урад рыхтуе інструкцыі для міграцыйных ведамстваў па выдачы беларусам дакументаў і пашпартоў іншаземца. Ціханоўская заклікала вырашыць візавыя праблемы: павялічыць колькасць гуманітарных віз і спрасціць працэдуры іх атрымання.

Лідар беларускіх дэмсіл таксама ўзняла пытанні дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ, а таксама павелічэння падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Ціханоўская прапанавала Германіі прызначыць спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнымі сіламі.