Ціханоўская заклікала прэзідэнтку Славеніі падтрымаць «еўрапейскі курс для Беларусі»



Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская працягвае візіт у Славенію. Яна звярнулася З просьбай падтрымаць «еўрапейскі курс для Беларусі», прадэкламаваны ў заяве дэмакратычных сіл, і звярнулася да прэзыдэнткі Славеніі Наташы Пірц-Мусар.

Святлана Ціханоўская

Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў BPN, што яна сустрэлася з кіраўніцай славенскай дзяржавы 29 жніўня. Ціханоўская падзякавала Славеніі за падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў у міжнародных арганізацыях, паведаміла пра сітуацыю з расейскімі войскамі і вагнэраўцамі на тэрыторыі Беларусі, звярнула ўвагу на ўзрослую пагрозу незалежнасці краіны.

Яна распавяла суразмоўцы пра «крытычную сітуацыю з палітычнымі вязнямі, адсутнасць камунікацыі з імі, неабходнасць захадаў па іх вызваленні», падкрэсліў Вячорка.