Ціханоўская заклікала рыхтавацца да адзначэння Дня Волі



Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў рыхтавацца да адзначэння 25 сакавіка як Дня Волі і даты беларускай незалежнасці.

“Я заклікаю ўсіх беларусаў рыхтавацца да гэтага дня ўжо зараз: мабілізаваць пратэставы дух, выбудоўваць бяспечныя супольнасці, планаваць вяртанне на вуліцы ўласных гарадоў. Бо адзіная сіла, здольная спыніць распродаж краіны, — гэта народ Беларусі”, — заявіла яна.

Ціханоўская перасцерагла, што Аляксандр Лукашэнка — галоўная пагроза незалежнасці краіны: “За апошнія месяцы Лукашэнка ня проста давёў Беларусь да страшнага крызісу, але і стаў галоўнай пагрозай незалежнасці краіны. Мы ж бачым: ён спрабуе прадаць Беларусь па частках у абмен на крэдыты і падтрымку, каб утрымацца яшчэ некалькі месяцаў. Але вясна ўжо блізка”, – піша экс-кандыдат у прэзідэнты ў тэлеграм-канале.

Беларускае Радыё Рацыя