Ціханоўская збіраецца наведаць ЗША на інаўгурацыйным тыдні
Ціханоўская напісала калонку ў Washington Post, у якой паведаміла, што паедзе ў ЗША на інаўгурацыйным тыдні, каб асабіста падзякаваць цяперашняй адміністрацыі за дапамогу народу Беларусі.
“У той жа час я спадзяюся на развіццё трывалых адносін з новай адміністрацыяй, каб палегчыць пераход Беларусі да дэмакратыі”, — адзначыла Ціханоўская.
Джо Байдэн складзе прысягу прэзідэнта 20 студзеня. Таксама днямі Святлана Ціханоўская афіцыйна заявіла пра гатовасць узначаліць Беларусь у пераходны перыяд.
Беларускае Радыё Рацыя