Ціханоўская збіраецца ў Давос і Варшаву
Лідарка АПБК Беларусі мае насычаны працоўны графік на бягучы месяц. У прыватнасці, 10 студзеня Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у адкрыцці офісу «Радыё Свабода» ў Вільні разам з прэзідэнтам і спікерам Сейму Летувы. Запланаваны ейны выступ з гэтае нагоды. 12 студзеня з удзелам Ціханоўскай адбудзецца прэзентацыя праекту па адукацыі для школьнікаў.
16-20 студзеня Ціханоўская будзе знаходзіцца ў Давосе на Сусветным эканамічным форуме. На 23-24 студзеня запланаваны ейны візіт у Польшчу. Ціханоўская сустрэнецца з польскім кіраўніцтвам і далучыцца да мерапрыемстваў у гонар пачатку Студзеньскага паўстання.