Ціханоўская: Здзелкі Лукашэнкі з Крамлём будуць перагледжаныя і ануляваныя



Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская на фоне візіту ў Менск міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова выказалася з нагоды дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі з Крамлём. Адпаведная заява апублікавала яе прэс-служба.

«Пра што б ні дамаўляўся Аляксандр Лукашэнка, ён страціў падтрымку беларускага народа, – адзначыла Ціханоўская. – А значыць, усе яго здзелкі і дамовы будуць перагледжаны і ануляваныя новым урадам. Заўсёды выступалі і выступаем за дружалюбныя і партнёрскія адносіны з Расеяй, але незалежнасць і суверэнітэт не можа быць прадметам гандлю».

На сустрэчы з Лаўровым Лукашэнка заявіў пра гатовасць беларускага боку да «інтэнсіфікацыі адносін” з Расеяй.

Расейскія афіцыйныя асобы раней не раз выступалі ў падтрымку прапановы Лукашэнкі аб змене асноўнага закона і нагадвалі пра яго словы з нагоды новых прэзідэнцкіх выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя