Ціханоўская звярнулася да Меркель



Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская папрасіла канцлера Германіі Ангелу Меркель звязацца з кіраўніком Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і перадаць яму яе словы. Гэтую просьбу жонка Сяргея Ціханоўскага выказала ў інтэрв’ю газеце Bild, якое тая апублікавала на сваім сайце ў аўторак, 4 жніўня.

„Скажыце яму, што мы ня хочам вайны. Усё, што мы хочам – гэта сумленныя выбары. Нам надаела, што намі кіруе гэты дыктатар. Мы стаміліся”, – звярнулася Ціханоўская да канцлера Германіі.

Беларускае Радыё Рацыя