Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў кангрэсу беларусаў свету
Апоўначы стартаваў Сусветны кангрэс беларусаў 2.0. Ён працягнецца 24 гадзіны і праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі. Як піша тг-канал by_culture, гэта будзе маштабнае анлайн-мерапрыемства з удзелам беларусаў з усяго свету.
Да яго ўдзельнікаў з вітальным словам звярнулася Святлана Ціханоўская.
Кангрэс праводзіцца намаганнямі валанцёраў беларускай супольнасці за мяжой „для арганізацыі глабальнага дыялогу аб будучыні нашай краіны”. У прыватнасці, на розных дыскусійных панэлях будуць абмеркаванні таго, што можна зрабіць для пашырэння беларускасці ў свеце.
Беларускае Радыё Рацыя
