Ціханоўская звярнулася да жанчын Беларусі, Расеі і Украіны



Святлана Ціханоўская звярнулася да жанчын Беларусі, Расеі і Украіны з заклікам аб’яднацца і выступіць супраць вайны, з якой Расея пры дапамозе Беларусі пайшла на Украіну:

 – Украінкі, я захапляюся вашай смеласцю, спачуваю вашаму гору і прашу прабачэння ў вас ад імя ўсіх беларусаў. Тое, што вы перажываеце, – жахліва. І мы павінны гэта спыніць. Беларускі, не маўчыце, кожны дзень кажыце сваім бацькам, мужам, братам, што іх бяспека, бяспека іх сем’яў важней за палітычныя амбіцыі дыктатараў, што дзеля міру не ладзяць вайну, а адмаўляюцца ад удзелу ў ёй. Паказвайце, тлумачце, што адбываецца ва Украіне. Мы можам апынуцца наступнымі, не верце хлусні., не верце ваенным прызывам. Вам будуць ілгаць, што гэта вучэнні, а адправяць вашых братоў, бацькоў і мужоў на вайну. Усімі спосабамі перашкаджайце адпраўцы на вучэнні. З такіх вучэнняў ужо не вярнулася вельмі шмат мужчын. 

У гісторыі ёсць шмат прыкладаў, калі менавіта галасы жанчын супрацьстаялі войнам і катастрофам”, – падагульніла Ціханоўская.