Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам
26-28 красавіка Святлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
У яе запланаваны сустрэчы з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Белленам, канцлерам Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шалленбергам і кіраўнікамі місій пры АБСЕ.
Плануецца абмеркаваць арганізацыю перамоваў па рашэнні крызісу ў Беларусі, падтрымку дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, прымус рэжыму да дыялогу з беларускім народам.
Беларускае Радыё Рацыя
