Ціханоўскую запрасілі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру



Нарвежскі Нобелеўскі Інстытут запрасіў Святлану Ціханоўскую на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Паведамляе яе офіс.  

Прэмію міру будуць уручаць 10 снежня ў сталіцы Нарвегіі, Осла. Сёлета сярод лаўрэатаў прэміі міру палітзняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

«Гэта добрая нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», — пракаментавала Ціханоўская

Напярэдадні таксама  стала вядома, што Нобелеўскі фонд вырашыў не запрашаць на цырымонію ўручэння іншых нобелеўскіх узнагарод у Стакгольме 10 снежня паслоў Расеі і Беларусі. У паведамленні арганізацыі гаворыцца, што рашэнне прынятае ў сувязі з вайной ва Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя