ЦРУ і прэзідэнт Байдэн ведалі пра планы падарваць Nord Stream
Ужо ў чэрвені мінулага года, гэта значыць за тры месяцы да пашкоджання газаправодаў Nord Stream, ЦРУ і адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна ведалі пра атаку, падрыхтаваную ўкраінскім спецназам, паведамляе Washington Post.
Паводле выдання Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША „ў чэрвені мінулага года праз Еўрапейскае шпіёнскае агенцтва даведалася, што каманда ўкраінскага спецназа з шасці чалавек мае намер здзейсніць дыверсію на газаправодзе з Расеі ў Нямеччыну”.
Атрыманая амерыканскай адміністрацыяй інфармацыя сведчыць аб тым, што спецназаўцы, якія таемна рыхтуюць атаку, у якой возьме ўдзел невялікая група вадалазаў, знаходзяцца ў непасрэдным падпарадкаванні галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны.
Еўрапейская выведка патлумачыла, — падкрэслівае ў сваім выданні „Washington Post”, — што ўкраінскія агенты падпарадкоўваюцца непасрэдна генералу Валерыю Залужнаму, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не інфармаваны пра ўсю аперацыю.
Ухіленне Зяленскага ад змовы дало б украінскаму лідару надзейны спосаб адмаўляць датычнасць да дзёрзкай атакі на грамадзянскую інфраструктуру, якая магла б выклікаць грамадскае абурэнне і паставіць пад пагрозу падтрымку Украіны Захадам – асабліва ў Нямеччыне, якая раней атрымлівала палову свайго прыроднага газу з Расеі і доўгі час абараняла праект перад тварам апазіцыі з боку іншых еўрапейскіх саюзнікаў – піша амерыканскае выданне.
Нагадаем, атака на абедзве веткі газаправода — Nord Stram I і Nord Stream II — адбылася 27 верасня мінулага года. У выніку пашкоджанняў спынілася пастаўка газу з з Расеі ў Нямеччыну.