ЦВК адказала на скаргу штаба Бабарыкі
Штаб Віктара Бабарыкі атрымаў адказ ад ЦВК на скаргу аб праверцы амаль 200 тысяч подпісаў, якія не былі прынятыя, паведамляе штаб палітыка.
У адказе гаворыцца, што «Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае механізму абскарджання пратаколаў аб высвятленні колькасці подпісаў выбарцаў».
У штабе паведамілі, што не згодныя з ЦВК і падалі адпаведную скаргу ў суд Маскоўскага раёна Менска.
Беларускае Радыё Рацыя
